Часовая канстытуцыя БНР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстытуцыя
«Статут Рады БНР»
Дзяржава:
Прыняцце: 11 кастрычніка 1918 (105 гадоў таму)
Ухваленне: Рада БНР
Уступ у сілу: 11 кастрычніка 1918
Страта сілы: снежань 1948
Поўны тэкст у Вікікрыніцы?.

Часовая канстыту́цыя Белару́скай Народнай Рэспу́блікі — адзін з юрыдычных дакументаў палітычных структураў Беларускай Народнай Рэспублікі, які суіснаваў з іншымі асноўнымі дакументамі тагачаснай арганізацыі рэспублікі (у прыватнасці, устаўнымі граматамі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля склікання і пачатку дзейнасці Усебеларускага з’езда 5 снежня 1917 года паўстала неабходнасць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазней 9 сакавіка наступнага года былі акрэсленыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекта канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасля склікання з’езда, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасцяў між палітычнымі структурамі з’езда і бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжання на будучыню палітычнага статуса тэрыторыяў будучай БНР[1].

21 лютага 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда выдаў Першую Устаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысць Народнага Сакратарыята Беларусі.

На думку тагачаснага гісторыка і пазней аднаго з дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цвікевіча, першым канстытуцыйным дакументам рэспублікі стала Другая Устаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж года і абвясціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасці рэспублікі[2]. Прыняцце пазнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Устаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж года палажэнні другой граматы былі ўдакладненыя і пацверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.

Першая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі была зацверджаная 11 кастрычніка гэтага ж года пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка і Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў)[3]. У пачатку лістапада гэтага ж года А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпламатычных візітаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расійскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расійскім кіраўніцтвам[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лондан 1960.
  2. Цвикевич, 1918 & 13.
  3. Сідарэвіч, А. М. с. 386.
  4. Сідарэвіч, А. М. с. 387.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі (For national independence of Byelorussia). Дакуманты і матар’ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку Камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: Беларуская Цэнтральная Рада, 1960.
  • Цвикевич А. М. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. — Киев: Тип. «И. И. Чоколов», 1918. — 16 с.(недаступная спасылка)
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Часовая канстытуцыя БНР