Часовы кіраўнічы савет Ірака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіраўнік ЧОК Пол Брэмер (2-і злева), члены ЧКСІ (злева направа) Мавафак аль-Рубаі, Ахмед Чалабі, Аднан Пачачы і старшыня камітэта па дэ-баасізацыі Адзіль Абдул-Махдзі (1-ы справа). Фатаграфія зроблена 14 снежня 2003 года.

Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ; араб. مجلس الحكم العراقي‎‎) — кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі ў Іраку, створанай пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў.

Створаны 13 ліпеня 2003 года. складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркмена і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[1].

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Імя Перыяд Партыя
Махамед Бахр аль-Улум (1-ы тэрмін) 13 чэрвеня — 31 ліпеня 2003 беспартыйны
Ібрагім аль-Джафары 1—31 жніўня 2003 Дава
Ахмед Чалабі 1—30 верасня 2003 Іракскі нацыянальны кангрэс
Аяд Алаўі 1—31 кастрычніка 2003 Іракскі нацыянальны кангрэс
Джалал Талабані 1—30 лістапада 2003 Патрыятычны саюз Курдыстана
Абдэль-Азіз аль-Хакім 1—31 снежня 2003 Вярхоўны ісламскі савет Ірака
Аднан Пачачы 1—31 студзеня 2004 Асамблея незалежных дэмакратаў
Махсен Абдэль Хамід 1—29 лютага 2004 Ісламская партыя Ірака
Махамед Бахр аль-Улум (2-і тэрмін) 1—31 сакавіка 2004 беспартыйны
Масуд Барзані 1—30 красавіка 2004 Дэмакратычная партыя Курдыстана
Эзэдын Салім 1—17 мая 2004 Дава
Газі Машаль Аджыль аль-Явер 17 мая—1 чэвреня 2004 беспартыйны

Члены[правіць | правіць зыходнік]

Імя Партыя Этнарэлігійная прыналежнасць
Самір Шакіра Махмуд беспартыйны араб
Сандул Чапук беспартыйны туркмен
Ваіль Абдэль Латыф беспартыйны араб-шыіт
Мавафак аль-Рубаі беспартыйны араб-шыіт
Дару Нур аль-Дын беспартыйны курд-суніт
Ахмед аль-Барак беспартыйны араб-шыіт
Раджа Хабіба аль-Хузаай беспартыйны араб-шыіт
Махамед Бахр аль-Улум беспартыйны араб-шыіт
Агіла аль-Хашымі (Забіты падчас нападу 25 верасня 2003 года), замена — Салама аль-Хуфаджы (з 8 снежня) беспартыйны
Баас да 2003)
араб-шыіт
Ахмед Чалабі Іракскі нацыянальны кангрэс араб-шыіт
Насір аль-Чадэрчы Нацыянальная дэмакратычная партыя араб-суніт
Аднан Пачачы Асамблея незалежных дэмакратаў араб-суніт
Масуд Барзані Дэмакратычная партыя Курдыстана курд-суніт
Джалал Талабані Патрыятычны саюз Курдыстана курд-суніт
Абдэль-Азіз аль-Хакім Вярхоўны ісламскі савет Ірака араб-шыіт
Ёнадам Кана Асірыйскі дэмакратычны рух асірыяц-хрысціянін
Салахедзін Бахаедзін Ісламскі саюз Курдыстана курд-суніт
Махмуд Асман Сацыял-дэмакратычная партыя Курдыстана курд-суніт
Хамід Маджыд Муса Іракская камуністычная партыя араб-шыіт
Газі Машаль Аджыль аль-Явер беспартыйны араб-суніт
Махсэн Абдэль Хамід Ісламская партыя Ірака араб-суніт
Аяд Алаўі Іракскі нацыянальны кангрэс араб-шыіт
Абдэль-Карым Махуд Аль-Мухамедаві Іракская Хезбала араб-шыіт
Ібрагім аль-Джафары Дава араб-шыіт
Эзэдын Салім Дава араб-шыіт

Кабінет[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2003 года Савет прызначыў свой першы кабінет міністраў. У ім былі:

Пасады міністра абароны і міністра інфармацыі часоў Садама Хусейна былі часова скасаваны акупацыйнай адміністрацыяй да 22 лютага 2004 года[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011
  2. капитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // „Зарубежное военное обозрение“, № 8 (725), август 2007. стр. 15-21

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]