Час Unix

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праграма date 8.5 у Debian Linux паказвае час у фармаце Unix і дату па грыгарыянскім календары.

Час Unix ці час POSIX — сістэма вызначэння часу, прынятая ў Unix і POSIX-сумяшчальных аперацыйных сістэмах. Час лічыцца ад пачатку гэтак званай «эры Unix» (англ.: Unix Epoch) — 1 студзеня 1970 года, і строга прымацаваны да Універсальнага каардынаванага часу, за выняткам высакосных секунд. Час Unix не з'яўляецца ні лінейным эквівалентам часу, ні эквівалентам універсальнага каардынаванага часу (з-за высакосных секунд, напрыклад, 31 снежня 1998, 23:59:60). На большасці Unix-падобных сістэм атрымаць бягучы час Unix можна камандай date +%s. У некаторых мовах праграмавання ёсць свае сродкі для атрымання часу Unix.