Чатыры гідраўлічныя пад’ёмнікі Цэнтральнага канала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Судапад'ёмнікі
Чатыры гідраўлічныя пад’ёмнікі Цэнтральнага канала
Ascenseurs à bateaux du Canal du Centre
Судапад'ёмнік №3
Судапад'ёмнік №3
50°28′17″ пн. ш. 4°05′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Бельгія
Цэнтральны канал
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Судапад’ёмнікі Цэнтральнага канала ў Бельгіі (фр. Ascenseurs à bateaux du Canal du Centre) — чатыры судапад’ёмнікі, створаныя на працягу бельгійскага Цэнтральнага канала ў 1882-1917 гг., аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У правінцыі Эна на захадзе Бельгіі захаваўся прыклад прамысловага ландшафту канца 19 ст. – чатыры існуючыя судапад’ёмнікі (раней іх было восем). Гэтыя выключныя гідратэхнічныя збудаванні дазваляюць падымаць судна на вышыню да 70 м.

Разам з іншымі пабудовамі і навакольным асяроддзем гэта адзіны ў свеце падобны ансамбль, які дазваляе ўявіць, на якім узроўні знаходзілася інжынерная навука і тэхніка ў Еўропе ў канцы 19 – пачатку 20 стст.

Усе чатыры судапад’ёмнікі захаваны ў тым стане, у якім яны былі пабудаваны. Пачынаючы з 2002 года іх камерцыйнае выкарыстанне забаронена.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 856
рус.англ.фр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.