Чатыры чвэрці
Чатыры чвэрці | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Заснавана | 1993 |
Адрас | г. Мінск, вул. Б.Хмельніцкага, 8, офіс 215, 208, 220 |
Дырэктар | Ліліяна Фёдараўна Анцух |
Галоўны рэдактар | Ліліяна Фёдараўна Анцух |
Вэб-сайт | 4-4.by |
«Чатыры чвэрці» — недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдвецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменаванняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова былм ўганараваны вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»[2].
Выдавецтва «Чатыры чвэрці» стала першым у Рэспубліцы Беларусь, каму было прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне»[3].
Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ[4].
Напрамак дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
Выдавецтва выпускае разнастайныя кшталты выданняў: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб’ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў[5]. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам[6].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Духоўнасць», за выдавецкі праект «Праваслаўныя святыя зямлі беларускай» серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці»[2]
- 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Белая Русь з сярэдзіны I тысячагоддзя да сярэдзіны XIII стагоддзя» да 1150-годдзя славянскага пісьменства і 1025-годдзя Хрышчэння Русі
- 2015 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Скарбы Беларусі»
- 2015 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Паліграф-АРТ», за выдавецкі праект «Дзесяць гадоў мастацтва Беларусі»
- 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Минск сквозь века» да 950-годдзя горада Мінска
- 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Симфония столетий»[2]
Зноскі
- ↑ Четыре четверти . Oz.by. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ а б в Віншуем выдавецтва “Чатыры чвэрці” (недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (6 снежня 2018 года). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Наши награды . Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Четыре четверти. Издательство, ОДО . by.bizorg. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Об издательстве . Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Леановіч Ю.. Как издать свою книгу: пошаговая инструкция от главных редакторов государственного и частного издательств (недаступная спасылка). Народная газета (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.