Чачак
| Горад | |
| Чачак | |
|---|---|
| Чачак | |
| 43°53′29″ пн. ш. 20°20′59″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Абшчына | Чачак |
| Мэр | Велімір Станаевіч |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 636 км² |
| Вышыня | 242 м |
| Часавы пояс | UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 70 148 чалавек (2011) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 032 |
| Паштовы індэкс | 32000 |
| Ідэнтыфікатар | ČA |
|
|
|
| cacak.org.rs/Cacak-1-1 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ча́чак (сербск.: Чачак) — горад у Сербіі. Размешчаны за 140 кіламетраў на поўдзень ад Бялграда.
Колькасць насельніцтва складае 70 148 чал. (на 2011 год), разам з прыгарадамі — 114 809 чал.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Чачак знаходзіцца ў цэнтральнай кантынентальнай частцы Сербіі, адпаведна ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература складае 10,5 °C, а сярэдняя вільготнасць паветра — 80,7 %. Горад абаронены ад ветру 4 градамі гор. Сярэдняя хуткасць паўднёвага ветру складае ўсяго толькі 3 м/с, усходняга — 1,4 м/с.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Колькасць | |
|---|---|---|
| 2011 | 72 148 | |
| 2018 | 71 883 | [1] |
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад муніцыпалітэта паводле перапісу 2002 года:
| Этнічная група |
Колькасць |
|---|---|
| Сербы | 138,208 |
| Чарнагорцы | 563 |
| Цыгане | 383 |
| Югаславы | 299 |
| Македонцы | 127 |
| Харваты | 109 |
| Астатнія | 1,383 |
| Усяго | 141,072 |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Побач з горадам у цясніне ракі Заходняя Марава, знаходзіцца Траецкі манастырскі комплекс, які таксама называюць «сербскім Афонам». На схіле гары Оўчар кампактна размешчаны 5 манастыроў: Увядзенскі, Узнясенскі, Свята-Траецкі, Праабражэнскі і Срэценскі манастыры. На іншым беразе ракі пад гарой Каблар размешчаны яшчэ 3 манастыры: Дабравешчанскі, Іаана-Папярэдніцкі (Ёваня) і Мікольскі (Нікалье) і 3 царквы — Ільінская, Савінская і Успенская. Усе манастыры і цэрквы былі пабудаваны ў XIV—XVI стст.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чачак