Чачэвіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чачэ́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гг.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Магілёўскай акругі. Цэнтр — вёска Чачэвічы. 20 жніўня 1924 г. падзяляўся на 10 сельсаветаў: Балонаў-Сялецкі, Грыбавецкі, Доўгаўскі, Дубенскі, Дунайкоўскі, Кучынскі, Падсельскі, Чачэвіцкі, Чыгірынскі, Ядрына-Слабодскі. 8 ліпеня 1931 г. раён скасаваны, сельсаветы перададзены Быхаўскаму і Клічаўскаму раёнам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]