Чачэрскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чачэрскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Отар
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
12 ліпеня 1973
Дата скасавання 30 снежня 1927,
1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 1 297
Код аўтам. нумароў 3

Чачэ́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чачэрск. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чачэрскага местачковага Савета.

12 ліпеня 1973 года цэнтр Захарпольскага сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[1]. 11 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Отар[2]. 1 снежня 2009 года сельсавет перайменаваны ў Аторскі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1297 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.