Чашачка рачная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чашачка рачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ancylus fluviatilis O. F. Müller, 1774


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  76581
NCBI  153587
EOL  452812
FW  307499

Чашачка рачная (Ancylus fluviatilis) — від прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх.

Цела ўкрыта шапачкападобнай, з невысокай вяршыняй ракавінай даўжынёй да 5 мм. Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыяніруе як жабры. Вочы каля асновы шчупальцаў.

Пашырана ў заходняй частцы Палеаарктыкі. На Беларусі рэдкая, трапляецца ў прыбярэжнай зоне рэк, некаторых азёр (Нарач, Дрысвяты).

Кормяцца водарасцямі, зялёнымі часткамі раслін. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]