Перайсці да зместу

Чаша (Клецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чаша, Мінская вобласць)
Вёска
Чаша
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
67 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Аўтамабільны код
5
Чаша (Беларусь)
Чаша
Чаша
Чаша (Мінская вобласць)
Чаша
Чаша

Ча́ша[1] (трансліт.: Čaša, руск.: Чаша) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грыцэвіцкага сельсавета.

У 1775 годзе вёска згадваецца як уладанне Яленскіх у Навагрудскім ваяводстве, налічвала 12 сялянскіх гаспадарак[2].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе — 9 двароў, 74 жыхары, шляхецкая ўласнасць у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1878 годзе ў вёсцы існавала Міхайлаўская царква (згарэла ў пачатку XX стагоддзя)[2].

Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска Чаша (24 двары, 168 жыхароў) і аднайменны хутар (1 двор, 9 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы было 30 двароў, 209 жыхароў. Са студзеня 1919 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе БССР, з лютага — у Літ.-Бел. ССР. З красавіка 1919 года па ліпень 1920 года акупіравана польскімі войскамі. З 29 ліпеня 1920 года ў Нясвіжскім павеце Мінскай губерні[2].

З 1921 па 1939 год у складзе Польшчы, у Сіняўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. Паводле перапісу 1921 года, 36 двароў, 239 жыхароў[2].

З лістапада 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Галынкаўскім сельсавеце. З 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. З 28 ліпеня 1954 года ў Старасельскім, з 24 жніўня 1960 года ў Заастравецкім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Нясвіжскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў у Клецкім раёне. Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Заастравецкага сельсавета[3], пасля яго скасавання ўвайшла ў склад Грыцэвіцкага сельсавета[2].

У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 вяскоўцаў загінулі на франтах[2].

  • XIX стагоддзе: 1800 — 9 двароў, 74 жыхары; 1897 — 24 двары, 168 жыхароў (вёска), 1 двор, 9 жыхароў (хутар).
  • XX стагоддзе: 1908 — 30 двароў, 209 жыхароў; 1921 — 36 двароў, 239 жыхароў; 1940 — 51 двор, 359 жыхароў; 1959 — 339 жыхароў; 1970 — 308 жыхароў; 1998 — 83 гаспадаркі, 172 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2008 — 70 гаспадарак, 127 жыхароў; 2009 — 48 гаспадарак, 67 жыхароў[2].
  • Прыдарожны крыж
  • За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Навінкоўскі дуб.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д е ё Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — Т. 8. — С. 464. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)