Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Чаўлытка)
| Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1982 (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка (5 кастрычніка 1982, Маладзечна) — беларуская тэатральная актрыса[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 5 кастрычніка 1982 года ў Маладзечне[1].
У 2004 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста БССР У. А. Мішчанчука)[1].
З 2002 па 2004 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. У Купалаўскім тэатры з 2004 года[1].
Ролі ў Купалаўскім тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Мартынаўна Змяюкіна («Вяселле» паводле А. Чэхава);
- Бежанка («Не мой» паводле А. Адамовіча);
- Шміт («Офіс» І. Лаўзунд);
- Панна («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф. У. Радзівіл);
- Жонка Кума («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля);
- Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа);
- Гаспадыня («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай);
- Прачка, выканаўца песні «Толькі ты» («Местачковае кабарэ»);
- Маша («Чайка» А. Чэхава);
- Выканаўца песні «Смерць п’е не з бакала» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана);
- Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
- Бэці Дарланж («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернэя і Ж. Бэра).
Зноскі
- ↑ а б в г Вікторыя Чаўлытка Архівавана 24 сакавіка 2017.