Член-карэспандэнт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Член-карэспандэ́нт — член арганізацыі вучоныхакадэміі навук. У параўнанні з акадэмікам з'яўляецца малодшай ступенню членства.

Член-карэспандэнт НАН Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку якія маюць гэта званне пенсіянерам, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.

13-14 лістапада 2014 г. адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў[1] было вылучана 118 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 28 новых членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях "Матэматычнае мадэліраванне", "Апрацоўка металаў ціскам", "Электроннае прыборабудаванне", "Геаэкалогія", "Трансплантацыя органаў", "Педагогіка", "Псіхалогія", "Сацыялогія", "Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай", "Заатэхнія", "Энергетыка АПК" не адбыліся[2][3]. Такім чынам, па стане на 01.01.2015 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 122 члены-карэспандэнты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]