Член-карэспандэнт НАН Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Член-карэспандэнт НАН Беларусі — член малодшай ступені Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць гэта званне, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца.

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

13-14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў[1] было вылучана 118 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 28 новых членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях «Матэматычнае мадэліраванне», «Апрацоўка металаў ціскам», «Электроннае прыборабудаванне», «Геаэкалогія», «Трансплантацыя органаў», «Педагогіка», «Псіхалогія», «Сацыялогія», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», «Заатэхнія», «Энергетыка АПК» не адбыліся[2][3]. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 122 члены-карэспандэнты.

Права[правіць | правіць зыходнік]

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:

  • называцца членамі-карэспандэнтамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • на прадастаўленне ім акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення асабіста ажыццяўляемых або арганізуемых імі навуковых прац, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць;
  • уносіць на разгляд старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх;
  • прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці;
  • удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць асобнік штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю аб дзейнасці НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук;
  • на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.

Абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя:

  • выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • узбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай;
  • актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і уцягвання ў грамадзянскі абарот аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці;
  • актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва;
  • выконваць даручэнні старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць;
  • удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнні органаў кіравання Акадэміі навук;
  • штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці, садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]