Чорная гара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чорная гара
Чорная гара
Вышыня 187 м
Размяшчэнне Мядзельскі раён
Каардынаты 54°53′35″ пн. ш. 26°52′06″ у. д.HGЯO
Чорная гара (Беларусь)
Чорная гара
Чорная гара

Вышыня 187,4 (мясцовая назва — Чорная гара) знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці на Свянцянскіх градах, 3 км на паўночны захад ад Мядзела, 1,5 км на поўнач ад возера Мястра, 600 м на паўночны захад ад хутара Мікольцы.
Вышыня над узроўнем мора — 187,4 м. Адносная вышыня — 10 м.
Помнік археалогіі Мядзельскага раёна. На ўзгорку, магчыма, знаходзілася гарадзішча. Земляныя абарончыя збудаванні адсутнічаюць. Культурны пласт да 0,4-0,5 м прасочваецца месцамі па краях пляцоўкі.
З поўдня, усходу і захаду да гарадзішча прымыкае селішча. У 1981-83, 1986-91 гг. яго даследаваў Я. Г. Звяруга. Культурны пласт да 1,9 м ускрыты на плошчы 1712 м кв. Выяўлены рэшткі наземных жылых пабудоў слупавой канструкцыі і жылля, урэзаннага ў схіл ўзвышша, з печамі-каменкамі. Выкрытыя рэшткі печы-домніцы і збудаванні рытуальнага характару. Шмат жалезнага шлаку, абломкаў тыгляў і льячака. Рэчавы матэрыял багаты і разнастайны. Сярод рэдкіх на тэрыторыі Беларусі знаходак таго часу — жалезны наканечнік тыпу сашніку, жалезная шпора, абломак верхняга каменя жорнаў, бронзавыя пальчаты і арбалетападобная фібула, складаныя ўпрыгажэнні з трох трапецападобных падвесак, прымацаваных да шлемападобных трымальнікаў і інш. Шмат розных па велічыні і канструкцыі рыбалоўных гаплікаў, грузіў для сетак. Кераміка штрыхаваная і гладкасценная банцараўскага тыпу. Селішча датуецца 6-9 стагоддзямі. [1]

Зноскі