Чорная скрыня (кібернетыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Чорная скрыня (скрынка)» (англ. black box): сістэма, у якой для вонкавага назіральніка дасягальныя толькі ўваходныя і выхадныя велічыні, а ўнутраная будова і працэсы, што адбывацца ў ёй, невядомыя.

Метад з выкарыстаннем «чорнай скрыні» шырока ўжываюць для развязання задач мадэлявання кіроўных сістэм (асабліва пры даследаванні складаных кібернетычных сістэм) у тых выпадках, калі цікавасць з'яўляе не будова сістэмы, а яе паводзіны.

Гэта вынікае з таго, што рад важных высноваў аб паводзінах сістэмы можна зрабіць, толькі назіраючы рэакцыю выхадных велічыняў на змяненні велічыняў уваходных. Такі падыход адкрывае, напрыклад, магчымасці для вывучэння сістэм, будова якіх або невядомая, або занадта складаная для таго, каб з уласцівасцяў складнікаў гэтых сістэм і структуры сувязяў паміж імі рабіць высновы аб іх паводзінах. Аднак, незалежна ад таго, як падрабязна вывучаюцца паводзіны «чорнай скрыні», немагчыма атрымаць адназначнай высновы аб яе ўнутранай будове (структуры), бо розныя (ізаморфныя) сістэмы могуць з'яўляць такія самыя паводзіны і выглядаць аднолькавымі для назіральніка, для якога дасягальныя толькі іх уваходныі і выхадныя велічыні.

Вывучэнне «чорнай скрыні» праводзіцца так, што на ўваход сістэмы падаюць уздзеянні Х1, Х2, …, Хm, а на выхадзе атрымліваюць Y1, Y2, …, Yn. Назіраючы дастаткова доўга за паводзінамі такой сістэмы, і, калі трэба, выконваючы актыўныя экперыменты над ёю (г.зн., мяняючы пэўным чынам уваходныя ўдзеянні), можна дасягнуць такога ўзроўню ведаў уласцівасцяў сістэмы, каб мелася магчымасць прадказваць змяненне яе выхадных велічыняў пры ўсякім зададзеным змяненні ўваходных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Енциклопедія кібернетики : у 2 т. / за ред. В. М. Глушкова. — Київ : Гол. ред. Української радянської енциклопедії, 1973. — С. 530.