Чорны замак Альшанскі
Выгляд
| Чорны замак Альшанскі | |
|---|---|
| Аўтар | Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч |
| Жанр | дэтэктыў, гістарычны раман |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выпуск | 1980 |
«Чорны замак Альшанскі» — дэтэктыўны раман Уладзіміра Караткевіча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перакладзены на балгарскую, грузінскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі адбываюцца ў XVII ст., князь Альшанскі крадзе скарб паўстанцаў, раптам памірае, але пакідае рукапіс з указаннем месца захавання каштоўнасцей.
У XX ст. палеограф і пісьменнік Антон Косміч знаходзіць рукапіс з шыфраваным указаннем пра схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка скарбы. Але гэтыя скарбы шукае і апошні нашчадак роду Альшанскіх, які ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічае з нацыстамі.
Таямніца рукапісу раскрыта, але вялікай цаной.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна)
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]- У 2014 годзе выдавецтвам «Вышэйшая школа» выпушчана аўдыякніга ў фармаце DVD (тэкст чытае Андрэй Каляда, тыраж 1000 экз.)