Чорны тракт
Чорны тракт[1][2][3], ён жа Чорны шлях і Чорны гасцінец[4] — дарога на тэрыторыі сучасных Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў (Гродзенская вобласць, Беларусь) і Віленскага раённага самакіраванне (Віленскі павет, Літва).
Маршрут
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на Смаргоншчыне, ідзе ад Сол[2] праз Медрыкі, працягваючыся на Ашмяншчыне праз Навікі і Навасёлкі. Далей заходзіць на Астравеччыну каля Дзягенева праз Слабодку[2], пралягаючы міма Груздоўшчыны і Германішак, праз Лазоўку, Ліпкі, міма Гудагая і Лошы[2][3] да літоўскай мяжы[5]. Далей дарога ідзе праз Шумскас[5][2] і Кяну на Вільню[3][6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дарога пад такой назвай упершыню згадваецца ў 1501—1507 гадах. Тут дзейнічала банда, якая рабавала купцоў. Паводле легенды, у край быў накіраваны суддзя Ваньковіч. Паралельна з працай, ён завёў раман з Ядвігай Русіноўскай. Як высветлілася, менавіта яна была верхаводам разбойнікаў. Ядвігу разам з яе палюбоўнікамі і саўдзельнікамі пакаралі смерцю ў Вільні[4][7].
У XVI—XVII стагоддзях маршрут набывае вялікае значэнне як дарога, якая злучае сталіцу Вялікага Княства Літоўскага з яго ўсходнімі землямі[8]. Пасля 1667 года значэнне гасцінца зменшылася, паколькі здабыў папулярнасць паўднёвы маршрут, які пралягаў праз Ашмяны (цяпер беларуская магістраль М7)[9].
У ходзе вайны 1812 года па маршруце спачатку наступалі[2], а потым адступалі некаторыя сілы Вялікай арміі[10]. Так як на асноўнай дарозе Ашмяны — Вільня дзейнічалі казакі, то французам давялося рухацца вакольнымі шляхамі, у тым ліку «Чорным трактам». Згодна з артыкулам газеты «Голас Радзімы» за 2005 год, па шляху яны маглі закапаць скарбы, нарабаваныя ў Маскве, ці, прынамсі, частку іх. Пра гэта могуць сведчаць старыя курганы каля вёскі Слабодка, званыя жыхарамі «французскімі». Сярод мясцовага насельніцтва хадзіла легенда, быццам французы нешта скідалі ў сажалку каля дзеючага тады млына недалёка ад гасцінца[1].
Акрамя таго, на думку прафесара Адама Мальдзіса, спасылаючыся на ўскосныя звесткі ў даследаваннях Вячаслава Шведа і Сяргей Данскіх, праз «Чорны тракт» у Вільню мог бегчы сам Напалеон[1].
З моманту пуску ў XIX стагоддзі Лібава-Роменскай чыгункі, якая праходзіць праз Солы, Слабодку і Гудагай у напрамку Вільні, значнасць «Чорнага гасцінца» павялічалася[3].
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны па «Чорным тракце» накіраваліся ўцекачы з Вільні на ўсход[11].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Маршрут згадваецца ў аповесці «Зграя крумкачаў над гасцінцам» (таксама «Чорны шлях») Канстанціна Тарасава[7]. Па матывах твора Аляксей Дудараў напісаў п’есу «Ядвіга».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Адам Мальдис. Последний шанс // СБ. Беларусь Сегодня, 15.11.2007
- 1 2 3 4 5 6 Французский «променад» 1812 года на Островетчине Архівавана 23 лютага 2025. // Астравецкая праўда, 25.05.2017
- 1 2 3 4 Послевоенный Островец: каким он был? Архівавана 22 лютага 2025. // Астравецкая праўда, 27.08.2018
- 1 2 Новыя падарожжы дылетанта (Астравец) з Юрыем Жыгамонтам
- 1 2 Чёрный тракт
- ↑ Rimgaudas Ryliškis. Markučių vietovė ir apylinkės: Markučiai Архівавана 9 жніўня 2018 года.
- 1 2 Призрак Черного шляха…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2025. Праверана 16 лютага 2025.
- ↑ Senamiesčio zona Subačiaus–Paplaujos priemiestis Архівавана 19 лютага 2005 года.
- ↑ Vilniaus gubernijos kelių ir pašto stočių tinklo žemėlapis Архівавана 11 чэрвеня 2011 года.
- ↑ Czesław Jankowski. Trakt Napoleonski Архівавана 11 чэрвеня 2012 года.
- ↑ Мальдзіс, А. Астравеччына – край дарагі: Нарыс/А. Мальдзіс. – мн.: Мастацкая літаратура, 1977. – 208 с.