Чорны фронт (Нідэрланды)
Чорны фронт | |
---|---|
нідэрл.: Zwart Front | |
Лідар | Арнольд Меер |
Дата заснавання | 1936 |
Дата роспуску | 1940 |
Ідэалогія | фашызм, каталіцтва |
![]() |
Чорны фронт (нідэрл.: Zwart Front), пазней Нацыянальны фронт (нідэрл.: Nationaal Front) — нідэрландскі фашысцкі рух, які існаваў у 1934—1940 гг.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў заснаваны пасля расколу ў Генеральнай галандскай фашысцкай лізе ў 1934 годзе Арнольдам Меерам[1]. Пасля заснавання ў Чорны фронт уліліся шэраг дробных груповак і арганізацый. Таксама была атрымана падтрымка сярод дробных слаёў насельніцтва. Арганізацыя падтрымлівала каталіцызм, а многія яе члены былі каталікамі, у тым ліку і Меер[2]. На парламенцкіх выбарах у 1937 годзе рух атрымаў 8178 галасоў, што дазволіла яму прабіцца ў парламент. У 1940 годзе Чорны фронт уліўся ў склад Нацыянальнага фронту[3].
Нацыянальны фронт быў забаронены немцамі ў 1941 годзе пасля таго як яго члены папрасілі дазволу прыняць прысягу Нідэрландам, а не Германіі, перш чым супрацоўнічаць з нацыстамі.