Перайсці да зместу

Чоткий Паца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чоткий Паца
Жанр пародыя, поп-музыка, Q4444866? і гумар[d]
У галоўных ролях
Краіна вытворчасці
Мова украінская мова, руская і Суржык

Чоткий Паца — украінскі камедыйны праект, заснаваны ў 2014 годзе. Шоу прысвечана агляду навін Украіны і свету, стварэнню ўкраінскіх пародый на музычныя кліпы, відэаблогі, карысныя парады, конкурсы і іншыя тэмы, на якія каманда стварае гумарыстычныя відэаролікі.

На YouTube-канале «Чоткий Паца» больш за 4,5 млн падпісчыкаў, што робіць яго ўласнікаў самымі папулярнымі ўкраінскамоўнымі відэаблогерамі[1]. Аўтары таксама маюць супольнасці ў ВКонтакте, Facebook, Instagram і Telegram.

Камедыйны праект заснаваны 31 кастрычніка 2014 года.

Улетку 2016 частка каманды пакінула праект[2]. 4 лістапада 2016 года абвешчаны набор новых відэаблогераў.[3] Частата выхаду ролікаў значна павялічылася. 6 мая 2017 года аб сваім выхадзе з праекта абвясціў удзельнік з псеўданімам Грыша Яблуножко (сапраўднае імя Антон Мурафа), які быў адзіным рускамоўным удзельнікам[4].

  1. UCpgNxHZ3TCbB3_Xczm9TIDg YouTube Stats, Channel Statistics - Socialblade.com. socialblade.com. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 20 студзеня 2019.
  2. Чоткий Паца. НОВІ БЛОГЕРИ ЧОТКОГО ПАЦИ або КУДИ ДІЛИСЬ ДАШКА І ТОЛЯН. Праверана 8 студзеня 2019.
  3. Чоткий Паца. НОВІ БЛОГЕРИ ЧОТКОГО ПАЦИ або КУДИ ДІЛИСЬ ДАШКА І ТОЛЯН (4 лістапада 2016). Праверана 5 верасня 2017.
  4. Чоткий Паца. Кто такой ЧОТКИЙ ПАЦА #1 (Гриша Яблуножко). Праверана 8 студзеня 2019.