Перайсці да зместу

Чубатка пустая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чубатка пустая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corydalis cava (L.) Schweigg. & Körte, 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  581246
EOL  5104488
GRIN  t:11622
IPNI  672129-1
TPL  kew-2738568

Чубатка пустая (Corydalis cava) — від шматгадовых кветкавых раслін падсямейства Fumarioideae.

Вядома пад рознымі беларускімі назвамі: чубатка пустая, ці чубатка цыбульная, ці чубатка палявая, ці пятрушка, ці рутка лесавая белая.

Вырастае да вышыні 10-30 см. Цвіце ранняй вясной — заканчваюць вегетацыю да з’яўлення лісця ў дрэвавых парод. З спадзістага падземнага клубня вырастае кветканоснае сцябло з двума светла-зялёнымі двойчы трайчастымі лісткамі і гронкападобных верхавінным суквеццем.

Кветкі своеасаблівай будовы, з шпоркай. Калякветнік двайны, аднак чашачка рана ападае, пялёсткі чатыры, тычынкі дзве. Цвіце ў сакавіку — красавіку, апыляецца насякомымі з доўгімі хабаткамі. Афарбоўка кветак ад белых і крэмавых да пурпурна-фіялетавых і бэзавых.

Плод — струкападобная каробачка.

Цэніцца як ранневеснавы меданос і дэкаратыўная расліна. Ён можа ўпрыгожыць паркі, лесапаркі і сады. Расліну масава збіраюць у букеты, часта вырываючы разам з клубнем, што прыводзіць да яе знішчэння. Таму расліна мае патрэбу ў ахове. Але здараецца, што яна запаўняе шырокія плошчы сярод лесу.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Тыповая расліна цяністых шыракалістых лясоў. Часцей за ўсё яе можна ўбачыць у дубровах, расце і сярод хмызнякоў. Для свайго развіцця патрабуе шмат святла, з’яўляецца рана вясной, калі дрэвы яшчэ бязлісцевыя.