Чуванская мова
Выгляд
Чуванская мова | |
---|---|
![]() Былы арэал чуванскай мовы (Chuvan) зафарбаваны малінавым колерам. | |
Краіны | Расійская імперыя → РСФСР |
Рэгіёны | нізоўе ракі Анадыр |
Агульная колькасць носьбітаў | 0 |
Статус | 6 мёртвая мова[d] |
Вымерла | XX стагоддзе |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | xcv |
IETF | xcv |
Glottolog | chuv1256 |
Чуванская мова — адна з мёртвых моў юкагірскай моўнай сям’і. У мінулым на ёй размаўлялі чуванцы, якія потым перайшлі на чукоцкую і рускую.
Звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Чуванская мова была распаўсюджана ў нізоўях ракі Анадыр, ля берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна. У 1862 годзе ў Калымскай акрузе Якуцкай вобласці лічылася чуванцаў 259 чалавек, а ў пачатку 1890-х гадоў — усяго 143 чалавекі. Канчаткова вымерла ў 20 стагоддзі.
Захаваліся пераклады 22 фраз, запісаных у 1781 годзе І. Бенцыгам, і 210 слоў, запісаных Ф. Ф. Мацюшкіным.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. И. Йохельсон. Заметки о населении Якутской области в историко-этнографическом отношении. — Санкт-Петербург: Типография С. Н. Худекова, 1895. — 37 с.
Для паляпшэння артыкула пажадана |