Чугуш
Выгляд
|
Чугуш
|
|
|---|---|
| руск. Чугуш, адыг. Чӏыгушъхь | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | гара |
| Краіна | |
| Рэгіёны | Краснадарскі край/Адыгея |
| Горная сістэма | Галоўны Каўказскі хрыбет |
| Хрыбет ці масіў | Заходні Каўказ |
| 43°47′50″ пн. ш. 40°12′37″ у. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Абсалютная вышыня | 3 237[1] м |
| Адносная вышыня | 1 322 м |
| Ізаляцыя | 21,08 км |
Чугуш — горная вяршыня ў заходняй частцы Вялікага Каўказа, ля вытокаў ракі Белая, з’яўляецца найвышэйшы пунктам Рэспублікі Адыгея. Назва мае адыгскія карані, і па розных версіях перакладаецца як «Вяршыня зямлі», «Горная паша Чуа», «Апякунка дрэў».
Складзена гара Чугуш гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі. На схілах букава-піхтавыя лясы, вышэй субальпійскія лугі; на паўночных і ўсходніх схілах знаходзяцца дзесяць каравых і вісячых ледавікоў плошчай 1,2 км. З масіва Чугуш пачынаюцца вытокі рэк Бярозавай, Чэсу і Кішы, правых прытокаў ракі Белай. Да вяршыні Чугуша пракладзены альпінісцкія маршруты 2-А—2-Б катэгорыі складанасці.