Перайсці да зместу

Чужы: Зямля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чужы: Зямля
англ.: Alien: Earth[1]
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
Стваральнік Ной Хоўлі[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 8
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Ной Хоўлі[d][3], Рыдлі Скот[3] і Дэвід У. Цукер[d][3]
Месца здымак Тайланд
Студыя FX Productions[d] і Scott Free Productions[d]
Трансляцыя
Тэлеканал FX on Hulu[d] і FX[d][4]
На экранах 12 жніўня 2025[2]
Спасылкі
fxnetworks.com/sh… (англ.)
IMDb ID 13623632

«Чужы: Зямля» (англ.: Alien: Earth) — амерыканскі серыял у жанры жахаў і навуковай фантастыкі, першы з франшызы «Чужы». Дзеянні ў ім адбываюцца за два гады да падзей фільма «Чужы» 1979 года. Шоуранерам праекта з’яўляецца пісьменнік, прадзюсар і рэжысёр Ной Хоўлі (англ.: Noah Hawley), галоўную ролю сыграла Сідні Чэндлер (англ.: Sydney Chandler). Прэм’ера адбылася 12 жніўня 2025 года на каналах FX і FX на Hulu ў ЗША і на Disney+ па ўсім свеце. Першы сезон складаецца з васьмі эпізодаў[5][6].

2120 год. Зямлю і каланізаваную Сонечную сістэму кантралююць пяць карпарацый. Касмічны карабель адной з іх вяртаецца з доўгатэрміновай экспедыцыі, але ягоныя прыборы выходзяць з-пад кантролю, і ён ўразаецца ў нашу планету. На борце знаходзяцца ўзоры іншапланетнага жыцця, некаторыя з іх вырываюцца вонкі і ствараюць для Зямлі самую вялікую пагрозу за часы ейнага існавання[7][6][5].

  • Сідні Чэндлер (англ.: Sydney Chandler) — Вэндзі
  • Алекс Лоўтэр (англ.: Alex Lawther) — салдат Сі Джэй
  • Эсі Дэвіс (англ.: Essie Davis) — Сільвія
  • Цімаці Оліфант (англ.: Timothy Olyphant) — Кірш
  • Адарш Гураў (англ.: Adarsh Gourav) — гібрыд Слайтлі

Музыка ў фінальных тытрах кожнай серыі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://variety.com/2024/tv/news/alien-earth-fx-series-official-title-1236075991/ Праверана 19 ліпеня 2024.
  2. а б https://deadline.com/2025/05/alien-earth-fx-series-photos-1236394803/
  3. а б в https://www.fxnetworks.com/shows/alien-earth
  4. https://www.ign.com/articles/alien-earth-finally-has-a-release-date-episode-count-and-new-story-details
  5. а б Alien: Earth (12 жніўня 2025). Праверана 14 жніўня 2025.
  6. а б McCluskey, Megan. How 'Alien: Earth' Fits Into the 'Alien' Universe (англ.). TIME (12 жніўня 2025). Праверана 14 жніўня 2025.
  7. Seale, Jack. Alien: Earth review – TV that bristles with bone-deep dread (англ.). The Guardian (13 жніўня 2025). Праверана 14 жніўня 2025.
  8. Miller, Liz Shannon. Alien: Earth Season 1 Soundtrack: A Guide to Every Needle Drop (англ.). Consequence (12 жніўня 2025). Праверана 24 верасня 2025.