Перайсці да зместу

Чукоцкая разная косць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чукоцкая разная косць — від народнага мастацтва, здаўна распаўсюджаны ў чукчаў і эскімосаў паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чукоцкага паўвострава і астравоў Дыяміда; пластычна выразныя фігуркі жывёл, людзей, скульптурныя групы з маржовага ікла; гравіраваныя і рэльефныя выявы на маржовых іклах і бытавых прадметах.

Старажытныя часы

[правіць | правіць зыходнік]

Разьба па косці на Чукотцы мае шматвяковую гісторыю. Старажытная берынгаморская культура адрозніваецца скульптурай і бытавымі прадметамі з анімалістычнымі матывамі, выкананымі з косткі і ўпрыгожанымі рэльефнай разьбой і крывалінейным арнаментам. У наступны, пунукскій перыяд, які доўжыўся прыкладна да пачатку другога тысячагоддзя, скульптура набывае геаметрызаваны характар, крывалінейны арнамент змяняецца строгім прамалінейным.

У XIX стагоддзі з’яўляецца сюжэтная гравіроўка на косці, якая мае вытокі ў Пегтымельскіх петрагліфах і рытуальных малюнках на дрэве.

Пелікен. Чукотка. 20-е гады XX стагоддзя.

У канцы XIX — на пачатку XX стагоддзя, у выніку развіцця гандлю з амерыканскімі і еўрапейскімі купцамі і кітабоямі, з’яўляюцца ўпрыгожаныя разьбой сувенірныя прадметы, якія прызначаліся для збыту.

Чукоцкая разьба па маржовай косткі. 20-я гады XX стагоддзя.

Для пачатку XX стагоддзі ўласціва з’яўленне маржовых іклоў з гравіраванымі на іх выявамі.

У 1930-я гады промысел паступова засяроджваецца ва Уэлене, Наукане і Дзежнёве. У 1931 годзе ва Уэлене адкрылі стацыянарную кастарэзную майстэрню. Першым яе кіраўніком стаў Выквытагнын (1898—1968), адзін з вядучых майстроў промыслу.

У 1932 годзе, пры бальшавіцкай уладзе, Чукоцкім Інтэгралсаюзам было створана пяць кастарэзных арцеляў у паселішчах Чапліна, Сірэнікі, Наукане, Дзежнёве і Уэлене.

Створаныя ў 1920—1930 гадах фігуры маржоў, нерпаў, белых мядзведзяў статычныя па форме, але выразныя. Ужо ў 1930-я гады з’явіліся скульптуры, у якіх разьбяры імкнуліся да перадачы характэрных поз, адыходзячы ад сімвалічнага, статычнага вобраза. Гэтая тэндэнцыя ўзмацнілася ў наступныя гады. У 1960—1980-я гады ў чукоцкай разьбе пераважалі скульптурныя групы.

Узаемадзеянне з заходняй традыцыяй

[правіць | правіць зыходнік]

Многія мастакі, якія прыязджалі ў Магаданскую вобласць і знаёміліся з мясцовай мастацкай традыцыяй, выкарыстоўвалі характэрныя рысы чукоцкай і эскімоскай нацыянальнай разьбы па косці ў сваіх працах у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: А. В. Вашковец[1], Ю. І. Гусеў[2], А. С. Дзікараў[3], Ю. П. Ісаеў[4], Я. П. Крамарэнка[5], А. І. Макараў[6].

У выяўленчым мастацтве ўласцівыя прыёмы: пабудова з асобных фрагментаў агульнай апавядальнай кампазіцыі, перспектыва па прынцыпе «што далей, то вышэй», кругавая кампазіцыя, запаволены, але ўнутрана напружаны рытм малюнка — адным з першых яго выкарыстаў Дзмітрый Бруханаў у жанры кніжнай ілюстрацыі і станковай гравюры. Упершыню мастак выкарыстаў матывы нацыянальнага чукоцкага мастацтва ў другім варыянце ілюстрацый да аўтабіяграфічнага рамана Юрыя Рытхэу «Час таплення снягоў» (руск.: «Время таяния снегов», 1960)[7]. Акрамя таго, пабудову кампазіцыі па ўзоры выяў, выразаных на біўнях маржа, выкарыстоўваў Віктар Кошалеў у серыях афортаў «Спартыўныя гульні Чукоткі» («Спортивные игры Чукотки»), «Белы дзень ва Уэлене» («Белый день в Уэлене»), «Зямля і Мора» («Земля и Море»), «Білібіна» («Билибино»), «Уэленскія гульні» («Уэленские игры»)[8]. Асобныя элементы чукоцкага нацыянальнага мастацтва прымяніў і Уладзімір Істомін у цыклах аўталітаграфій «Чукоцкія і эскімоскія нацыянальныя святы» («Чукотские и эскимосские национальные праздники»), «Свята Кіта» («Праздник Кита») і ў трыпціху афортаў «Паўночная паэма» («Северная поэма»)[9]. У шаўкаграфіі і жывапісе на палатне, выкананых у абстрактным стылі, арнаментыку традыцыйнага мастацтва народаў Чукоткі выкарыстаў Канстанцін Кузьміных[10].

Вядомыя разьбяры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Толоконцева О. А., Роньжина Л. Д. Прекрасного след. Художники Магаданской области. — Масква, 2002. — С. 132.
  2. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 142.
  3. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 146.
  4. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 149.
  5. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 168.
  6. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 178.
  7. Тимашева Л. Е. Дмитрий Брюханов. Заслуженный художник РСФСР. — Магадан, 1969.
  8. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 165.
  9. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 150.
  10. Толоконцева, Роньжина 2002, с. 14.