Чуня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чуня
руск.: Чуня
Характарыстыка
Даўжыня 727 км
Плошча басейна 70 500 км²
Басейн Падкаменная Тунгуска → Енісей → Енісейскі заліў → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 435 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне зліццё рэк Паўночная Чуня і Паўднёвая Чуня
 · Каардынаты 61°44′40″ пн. ш. 102°49′20″ у. д.HGЯO
Вусце Падкаменная Тунгуска
 · Месцазнаходжанне за 580 км ад вусця
 · Каардынаты 61°36′53″ пн. ш. 96°29′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Раён Эвенкійскі раён
Чуня (Краснаярскі край)
выток
выток
вусце
вусце

Чу́ня (руск.: Чу́ня[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 727[1] км (разам з ракой Паўднёвая Чуня — 1000 км)[2][3]. Плошча вадазбору 70 500 км². Утвараецца ў месцы зліцця рэк Паўднёвая Чуня і Паўночная Чуня. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю і Чуня-Тунгускаму плато. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 580 км ад яе вусця[2]. Сярэдні расход вады ў вусці складае 435[3] м³/с, аб’ём сцёку — 13,729[3] км³/год.

Рэчышча звілістае, лукавіны чаргуюцца з прамымі ўчасткамі. Замярзае Чуня ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

Басейн падкаменнай Тунгускі

Прытокі: Паўночная Чуня, Васкамакіт, Берэяпчана, Багады, Ілінін, Арукта (Левая Арукта), Амут, Кенягін, Ірыкта, Шыкіктакан, Каструля, Ядулі, Унта, Эске, Верхні Акукан, Ніжні Акукан (Сярэдні Акукан), Ямбун, Хой, Вялікі Шакшакан, Малы Шакшакан, Старыкан, Кімчу, Ведэя, Сунгтапчу, Чамбэкан, Укіліткон, Паімбу, Агэн, Хаінна, Сунгтапчу, Амуткан, Арбакупчу, Датмі, Курдукан, Тычаны, Чуняткан і іншыя рэкі і ручаі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 646. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Река Чуня (Южн. Чуня) // Государственный водный реестр РФ(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Михайлова Н. М. Чуня // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чуня // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 646. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]