Чханмахо
Чханмахо | |
![]() | |
Тып | сярэдні танк |
Краіна | ![]() |
Баявая маса, т | 37 т |
Кампанавальная схема | класічная |
Экіпаж, чал. | 4 |
Гісторыя | |
Вытворца | ![]() |
Гады распрацоўкі | 1976 |
Гады вытворчасці | з 1980 |
Гады эксплуатацыі | з 1980 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 1200 |
Войны | Ірана-іракская вайна |
Асноўныя аператары | ![]() ![]() |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6630 мм |
Шырыня, мм | 3520 мм |
Вышыня, мм | 2400 мм |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 115-мм 2А20, 125-мм 2А46 |
Чханмахо (кар. 천마호) — паўночнакарэйскі сярэдні танк. Ліцэнзійная копія савецкага Т-62.
Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 1970-х гг. КНДР пачала ўзмацненне баявой моцы сваіх сухапутных войскаў, перш за ўсё ў частцы насычэння іх бронетэхнікай. Важным момантам стала паступленне на ўзбраенне ў дадатак да раней пастаўленым з СССР сярэднім танкам Т-54, Т-55 i Т-62.
Аднак міністэрства абароны ставіла стаўку на вытворчасць ваеннай тэхнікі ў сябе, і таму 470 адзінак Т-62 былі зроблены па ліцэнзіі пад пазначэннем «Чханмахо». 150 такix танкаў была пастаўлена ў Іран у 1982-1985 гадах. Некаторыя з іх былі захопленыя іракцамі падчас iрана-іракскай вайны.
У далейшым танк Чханмахо неаднаразова мадэрнізаваўся. Найбольш ўдалымі мадыфікацыямі з'яўляюцца танк Чханмахо II з змененай формай вежы і ўсталяванай новай сістэмай кіравання агнём, аналагічнай чэхаславацкай Kladivo, Чханмахо III з сістэмай кіравання агнём, з лазерным далямерам і балістычны вылічальнік з змененай формай вежы, з усталяванымі дымавымі гранатамётамі па тыпу савецкага Т-72, з дынамічнай бранёй па бартах, i «Сонгун-915» з 125-мм гармату, 14,5-мм зенітны кулямёт, устаноўленыя над маскай гарматы дзве ПУ ПТРК «Bulsae-3», які заяўляецца як аналаг ПТРК «Карнет» і мае далёкасць стральбы да 5,5 км.