Чхатысгарх
| Чхатысгарх | |||
|---|---|---|---|
| Chhattisgarh, छत्तीसगढ़ | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 2000 | ||
| Кіраўнік | Vishnu Deo Sai[d] | ||
| Насельніцтва (2001) |
20,796 млн. (17-е месца) | ||
| Шчыльнасць | 108 чал./км² | ||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | IN-CG | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Чхатысгарх (англ.: Chhattisgarh), штат у цэнтральнай Індыі. Утвораны ў 2000 выдзяленнем 16 дыстрыктаў са штата Мадх’я-Прадэш. Гранічыць са штатамі Мадх'я-Прадэш на паўночным захадзе, Махараштра на захадзе, Андхра-Прадэш на поўдні, Арыса на ўсходзе, Джаркханд на паўночным усходзе, Утар-Прадэш на поўначы. Займае 10-е месца сярод штатаў па плошчы (135 тыс. км2) і 17-е па насельніцтву (20,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Райпур.
Чхатысгарх адносіцца да тых штатаў, дзе традыцыйна моцная Бхаратыя джаната парты, у цяперашні час менавіта ёю сфарміраваны ўрад штата.
На тэрыторыі штата дзейнічаюць мааісцкія паўстанцы, аб'ект іх атак — пераважна паліцыя і ваенныя.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя штата падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны. Паўночная частка штата знаходзіцца на ўскраіне Інда-Гангскай раўніны. У цэнтральнай частцы штата размяшчаецца ўрадлівая даліна ракі Маханады (асноўны раён вырошчвання рысу ў штаце). Паўднёвая частка штата ляжыць на пласкагор'і Дэкан, у басейне ракі Гадавары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае насельніцтва штата — чхатысгархцы, што размаўляюць на чхатысгархі, індаеўрапейскай мове, блізкай да хіндзі. У паўднёвых раёнах распаўсюджаны дравідыйскія і аўстраазіяцкія мовы. Частку Чхатысгарха насяляюць племянныя супольнасці — канвар, байга, мунда, гонды.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]ВУП штата 12 млрд. долл. ЗША.
Добра развітыя энергетыка, чорная і каляровая металургія (у Бхілаі размешчаны адзін з буйнейшых у Індыі металургічных камбінатаў, пабудаваны з дапамогай СССР), цэментная і хімічная прамысловасць (вытворчасць мінеральных угнаенняў).
У сельскай гаспадарцы ўпор зроблены на вырошчванні рысу, пшаніцы, кукурузы.
Дастаткова развіты чыгуначны, аўтамабільны і паветраны транспарт.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Урад штата Архівавана 15 мая 2011.