Чыгуначная катастрофа пад Уфой
| Чыгуначная катастрофа пад Уфой | |
|---|---|
| Падрабязныя звесткі | |
| Дата | 4 чэрвеня 1989 |
| Час | 01:14 |
| Месца | перагон Аша — Улу-Цяляк |
| Краіна | |
| Чыгуначная лінія |
Транссібірская магістраль, Куйбышаўская чыгунка |
| Аператар | МШЗ СССР |
| Тып здарэння | выбух, пажар |
| Прычына | выбух газападобнай сумесі шырокіх фракцый лёгкіх вуглевадародаў |
| Статыстыка | |
| Цягнікі | № 211 і 212 |
| Лік пасажыраў | 1284 пасажыры (у тым ліку 383 — дзеці) і 86 членаў цягніковых і лакаматыўных брыгад |
| Загінулыя | 575 (645) |
| Параненыя | 623 |
| Шкода | 12.318.000 рублёў |
Чыгуначная катастрофа пад Уфой (Ашынская трагедыя) — найбуйнейшая ў гісторыі СССР і Расіі чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў нядзелю 4 чэрвеня 01:14 па мясцовым часе (3 чэрвеня ў 23:14 па маскоўскім часе) 1989 года на Транссібірскай магістралі ў Іглінскім раёне Башкірскай АССР і за 11 кіламетраў ад горада Ашы Чалябінскай вобласці на перагоне Аша — Улу-Цяляк[1]. У момант сустрэчнага праходжання двух пасажырскіх цягнікоў № 211 Новасібірск — Адлер і № 212 Адлер — Новасібірск адбыўся магутны выбух воблака лёгкіх вуглевадародаў, якое ўтварылася ў выніку аварыі на трубаправодзе «Заходняя Сібір — Урал — Паволжа», які быў праложаны недалёка ад чыгункі. Загінулі 575 чалавек (паводле іншых звестак 645), 181 з іх — дзеці, яшчэ 623 атрымалі раненні. У катастрофе пацярпелі жыхары з 45 рэгіёнаў РСФСР і васьмі саюзных рэспублік.
У памяць аб загінуўшых 5 чэрвеня на тэрыторыі СССР была аб’яўлена аднадзённая жалоба.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыгуначная катастрофа пад Уфой