Перайсці да зместу

Чыгуначная катастрофа ў Адамусе (2026)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыгуначная катастрофа ў Адамусе
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата 18 студзеня 2026[2]
Істотнае месца Adamuz Crossover[d]
Колькасць пацярпелых 152
Колькасць параненых 152[3]
Колькасць загінулых
Непасрэднай прычынай з’яўляецца сыходжанне з рэек[d][1]
Транспартны сродак ETR 1000[d] і Renfe Class 120[d]
Аператар ILSA[d], Renfe Viajeros[d] і Adif AV[d]
Number of hospitalized cases 48[5]
Чыгуначная лінія Madrid–Seville high-speed rail line[d][1]
Расследуецца Comisión de Investigación de Accidentes Ferroviarios[d][6]
Звязаная выява
Чыгуначная катастрофа ў Адамусе (Іспанія)
Чыгуначная катастрофа ў Адамусе
Чыгуначная катастрофа ў Адамусе

18 студзеня 2026 года цягнік Iryo LD AV 6189, які рухаўся з Малагі ў Пуэрта-дэ-Аточа, сышоў з рэек на пад’язным шляху № 1 у Адамусе, вылецеў на сустрэчны шлях і ўрэзаўся ў склад цягніка Alvia кампаніі RENFE, які накіроўваўся з Мадрыда ва Уэльву. У выніку крушэння загінула 46 чалавек, паранена 152 чалавекі[7][8].

Катастрофа здарылася ў нядзелю ў 19:45 недалёка ад муніцыпалітэта Адамус у правінцыі Кордава. У момант аварыі на борце двух цягнікоў знаходзілася каля 500 чалавек: 294 у складзе Iryo і 184 у складзе Alvia[9][10][7]. Галаўны вагон другога цягніка прыняў на сябе асноўны ўдар. У выніку сутыкнення першыя два вагоны сышлі з рэек і паваліліся ўніз па схіле вышынёй 4 метры[11].

Трагедыя стала самай смяротнай чыгуначнай катастрофой у Іспаніі з 2013 года, калі хуткасны цягнік сышоў з рэек на павароце каля вакзала ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, у выніку чаго загінулі 79 чалавек[12].

  1. а б в г Eva Saiz, Javier Martín-Arroyo, Juana Viúdez Al menos siete muertos y 25 heridos graves por el descarrilamiento de dos trenes de alta velocidad en Adamuz (Córdoba) — 2026. Праверана 18 студзеня 2026.
  2. Herrero D. Reconstrucción del caos en Adamuz: nueve segundos entre el descarrilamiento del Iryo y un choque que pasó desapercibido — 2026. Праверана 21 студзеня 2026.
  3. https://elpais.com/espana/2026-01-18/ultima-hora-del-descarrilamiento-de-dos-trenes-en-adamuz.html
  4. Augmenten a 46 els morts per l'accident d'Adamuz: una dona ingressada a l'UCI perd la vida — 2026. Праверана 3 лютага 2026.
  5. País E. Última hora del accidente de tren en Adamuz, Córdoba, en directo | Se eleva a 39 la cifra de muertos en el descarrilamiento de tren en Adamuz — 2026. Праверана 19 студзеня 2026.
  6. https://www.transportes.gob.es/organos-colegiados/ciaf/investigaciones-en-curso/expediente-19012026 Праверана 19 студзеня 2026.
  7. а б Андрей Злобин. Число погибших в столкновении двух высокоскоростных поездов в Испании достигло 39 (руск.). Forbes.ru (19 студзеня 2026).
  8. В Испании поезд сошел с рельсов и столкнулся со встречным составом (руск.). РБК (18 студзеня 2026). Праверана 19 студзеня 2026.
  9. Jones, Sam (2026-01-19). High-speed train crash in southern Spain leaves 39 dead. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2026-01-19.
  10. Что известно о крушении скоростных поездов в Испании (руск.). Коммерсантъ (19 студзеня 2026). Праверана 19 студзеня 2026.
  11. Sullivan, Iain. Death toll in Spanish train collision rises to 39 and authorities say it could still rise (англ.). AP News (19 студзеня 2026). Праверана 19 студзеня 2026.
  12. Andrés R. Martínez. Live Updates: At Least 39 Are Dead in High-Speed Train Crash in Spain (англ.). nytimes.com (18 студзеня 2026).