Брэсцкі чыгуначны вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Брэсцкі чыгуначны вакзал
Railway station, Brest, Belarus.jpg
52°06′01,58″ пн. ш. 23°40′49,76″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1886 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000010шыфр 112Г000010

Брэсцкі чыгуначны вакзал — чыгуначны вакзал на станцыі Брэст-Цэнтральны ў горадзе Брэсце (Беларусь).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вакзал у пачатку 20 ст.

Вакзал пабудаваны ў 1886 года ў Брэсце ў псеўдарускім стылі (архітэктары Я. Гарбуноў, В. Лорберг, Л. Нікалаі). Адкрыты 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра III.

Пабудаваны ў выглядзе «сярэдневяковага замка» з чатырма воданапорнымі вежамі. Вакзал быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Неўзабаве вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне — 160 лямпачак па 20 свечак з’явіліся ў залах і на пероне і 12 ліхтароў па 50 свечак асвятлялі Прывакзальную плошчу.

Вакзал часоў Польскай Рэспублікі
Бакавы фасад. 1930-я

У 1915 годзе, у час Першай сусветнай вайны, будынак вакзала быў разбураны пры адступленні рускімі войскамі. Польскія ўлады пабудавалі новы будынак.

У Вялікую Айчынную вайну разбураны. У 1949 годзе маршал Клімент Варашылаў наведаў Брэст і пасадзейнічаў прыняццю рашэння аб рэканструкцыі вакзала, якая і была праведзена ў 1953—1957 гадах.

У 1956 годзе адноўлены ў старых параметрах са зменай планіроўкі і кампазіцыі.

На 2007 год на вакзале працуе больш за 500 работнікаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

У наш час Брэсцкі чыгуначны вакзал мае цэнтральны аб’ём з 2-светлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі вылучаны вежай са спічаком. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асноўным будынкам агульным верхнім поясам і радам квадратных у плане пілонаў. Зала чаканняў упрыгожана смальтавай мазаікай на тэму абароны Брэсцкай крэпасці (1973). Абапал вакзала праходзяць чыгуначныя пуці, пад імі — віядукі.

Від на шляхі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]