Чыжоўка (рака)
Выгляд
Чыжоўка | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 85 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Лабаны |
• Каардынаты | 54°39′59″ пн. ш. 30°42′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км ад вёскі Чыжоўка |
• Вышыня | 152,2[1] м |
• Каардынаты | 54°34′40,90″ пн. ш. 30°38′07,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Дубровенскі раён |
![]() ![]() |
Чыжоўка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Плошча вадазбору 85 км². Пачынаецца каля вёскі Лабаны. Упадае ў Дняпро прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Чыжоўка. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае ў верхнім цячэнні і перасякае меліярацыйную сістэму Мардахі. Рака прымае сцёк з ручаёў і каналаў. Сярод прытокаў — рака Чыжоўка-2 (да 2020 - ручай Чыжоўка) (правы)[2]. У басейне ракі на яе правым прытоку каля вёскі Чыжоўка сажалка.
Каля ракі вёскі Лапыры, Мардахі, Чыжоўка.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
- ↑ Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чыжоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 348.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Решение Дубровенского районного исполнительного комитета № 152 от 16.03.20 «Об утверждении проектов водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов» (руск.)