Чыжы (Польшча)
| Вёска | |
| Чыжы | |
|---|---|
| польск.: Czyże | |
| 52°47′00″ пн. ш. 23°25′17″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 158 м[1] |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Іншае | |
| 0025951 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Чыжы́[3][4] (польск.: Czyże, падляшск.: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска праўдападобна ўзнікла ў 16 стагоддзі, першыя пісьмовыя звесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскай і Белавежскай пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаны пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія звесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.

Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў 16 стагоддзі.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1945 гадах цэнтр Чыжоўскага сельсавета Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянай царквы ўніяцкіх часоў, сённяшняя царква была пабудавана ў 1984—1993 гадах.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) — GeoNames.
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805042-0025951?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 106.
- ↑ niva.bialystok.pl Чыжы. www.google.com. Праверана 10 лютага 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Czyże // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 887.
- Czyże (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыжы (Польшча)