Чыма да Канельяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыма да Канельяна
Фатаграфія
Дата нараджэння 1459[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1517[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр на рэлігійную тэму
Мастацкі кірунак Венецыянская школа жывапісу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мадонна з дзіцем». Эрмітаж. 1496-99

Чыма да Канелья́на (Чыма з Канельяна, італ.: Cima da Conegliano, імя пры нараджэнні — Джаванні Батыста Чыма, італ.: Giovanni Batista Cima; нар. каля 1459 у Канельяна; памёр там жа ў 1517 ці 1518 годзе) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу эпохі Рэнесанса.

Празваны па назве роднага горада, мастак Чыма ды Канельяна пісаў пераважна алтарныя абразы і карціны рэлігійнага зместу з абавязковым пейзажам на заднім плане. Працаваў у ваколіцах Венецыі і верагодна ў атэлье Джавані Беліні, чый ўплыў прасочваецца ў яго творчасці. Меў мянушку «бедны чалавек Беліні». Таксама выпрабаваў ўплыў Антанела да Месіна, Джарджоне і ранняга Тыцыяна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Карціны да Канельяна адрознівае лірычнасць, высакародная прастата вобразаў, залацісты каларыт, сіла і гарманічнасць фарбаў, характарнасць і выразнасць прадстаўленых нерухома ў паслухмянай пакоры асоб, класічная прыгажосць персанажаў, іх засяроджаная малітва, бачная сувязь чалавека з навакольнай прыродай, дбайнасць дэталяў, шырокая і прыгожая кладка драпіровак і празрыстасць святла. Многія з карцін Чымы да Канельяна адрозніваюцца ад пісаных падобнымі з ім майстрамі тым, што на заднім плане яго карцін намаляваны пейзаж з матывам, узятым з гарыстых мясцовасцяў радзімы мастака — Фрыўлі  (руск.). Пейзаж уяўляе невысокія пагоркі з замкамі і гарадскімі сценамі, палі і адзінокія дрэвы, а на першым плане — скала з багатай расліннасцю або выдатны порцік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
  • Популярная художественная энциклопедия. Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986
  • Coletti L., Cima da Conegliano, Venezia, 1959;
  • Menegazzi L., Cima da Conegliano. Catalogo Mostra di Treviso, Venezia, 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]