Чымічуры
| Чымічуры | |
|---|---|
| Chimichurri | |
| | |
| Краіна паходжання | |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |
Чымічуры (англ. Chimichurri) — традыцыйны соўс аргентынскай і уругвайскай кухні, з'яўляецца найбольш распаўсюджанай прыправай да мяса, асабліва да аргенцінскай ялавічыны, прыгатаванай на грылі (асада)[1]. Чымічуры шырока распаўсюджаны ў краінах Лацінскай Амерыкі і атрымаў міжнароднае кулінарнае прызнанне дзякуючы насычанаму смакаваму профілі і ўніверсальнасці прымянення. Уяўляе сабой сумесь на аснове алею, віннага ці яблычнага воцату, часныку, свежай пятрушкі і перцу чылі (у класічным аргенцінскім варыянце адсутнічае). Могуць дадавацца і іншыя кампаненты: арэгана, чабор, лаўровы ліст, агародніны перац, гарчычны парашок і зялёная цыбуля. Цвёрдыя інгрэдыенты здрабняюцца ў ступцы, пасля чаго выліваюцца ў эмульсію алею і воцату, змешваюцца і пакідаюцца для настойвання на некалькі дзён.
Існуюць дзве асноўныя разнавіднасці чымічуры:
- Зялёны чымічуры (chimichurri verde) - з дамінаваннем пятрушкі, часта з дадаткам базіліка або зяленай каляндры
- Чырвоны чымічуры (chimichurri rojo) - змяшчае пасту з памідораў або салодкага перцу
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне чымічуры застаецца дыскусійнай тэмай. Магчыма, соўс выкарыстоўваўся яшчэ да з'яўлення ў Паўдневай Амарыцы гішпанцаў. Падобныя соўсы існуюць па ўсім рэгіёне Анд: венесуэльскі моха, перуанская сальса, балівійскі льяхуа, чылійскі пебры і інш. Усе гэтыя соусы ўтрымліваюць агульныя асноўныя інгрэдыенты (як менш перац чылі і цыбулю). Астатнія ж інгрэдыенты, напрыклад часнык і алей, былі завезены ў Амерыку гішпанцамі. Таму верагодней за ўсе чымічуры, як і астатнія падобныя соўсы, з'яўляецца вынікам змешвання гішпанскай і мясцовай культур[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ BYS. El Chimichurri, la salsa estrella de los asados - Brasas y Sabores (ісп.). www.brasasysabores.com (28 верасня 2016). Праверана 4 мая 2025.
- ↑ CHIMICHURRI (ісп.). Etimologías de Chile - Diccionario que explica el origen de las palabras. Праверана 4 мая 2025.