Перайсці да зместу

Чынандэга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чынандэга
Chinandega
12°37′27″ пн. ш. 87°07′47″ з. д.HGЯO
Краіна  Нікарагуа
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1839
Вышыня цэнтра 50 м
Часавы пояс UTC-6
Насельніцтва
Насельніцтва 133 700 чалавек (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 25000
alcaldiadechinandega.gob.ni (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Чынандэга (Нікарагуа)
Чынандэга
Чынандэга

Чынандэга (ісп.: Chinandega) — горад у Нікарагуа.

Горад Чынандэга размешчаны на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа, у 20 кіламетрах ад ціхаакіянскага ўзбярэжжа гэтай краіны, і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Чынандэга. Гэты горад таксама ляжыць у 134 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Нікарагуа — Манагуа. Колькасць насельніцтва — 133 700 чалавек (на 2004 год).

Клімат трапічны, вільготны. Глеба тут урадлівая, што дапамагае збіраць добрыя ўраджаі апельсінаў, цукровага трыснягу, бавоўны і бананаў. Сярэднегадавая тэмпература +28 °С. Перыяд дажджоў — з мая па кастрычнік, затым наступае засушлівы перыяд.