Чына лясная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чына лясная
Lathyrus sylvestris inflorescence 1 AB.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lathyrus sylvestris L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25881
NCBI  313117
EOL  703984
GRIN  t:21619
IPNI  502035-1
TPL  ild-8886

Чына лясная[3], або Жураўліны гарох[4][5] (Láthyrus sylvéstris) — травяністая расліна, від роду Чына (Lathyrus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Тыпавы выгляд (лектатып) роду.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прасцёртае, крылатае, да 2 м даўжынёй, моцна разгалінаванае. Лісце на крылатых хвосціках, з адной парай ланцэтных лісточкаў 5-12 см даўжынёй і 6-20 мм шырынёй, на верхавіне адцягнутых у вострую вяршыньку, якія сканчаецца вусікам.

Кветкі па 3-8 і больш у гронках на пазухавых слаба граневых кветканосах, ружовыя, кветаножкі іх прамыя або адхіленыя. Чашачка шыроказваночкавая, ніжні яе зубец даўжэй астатніх. Сцяг з круглява-авальнай пласцінкай, на верхавіне з выманнем, і кароткім вузкім кіпцікам.

Бабы 6-7 см даўжынёй і 0,7—1 см шырынёй, сціснутыя, даўгавата-лінейныя. Насенне шарападобнае або даўгаватае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца па лясных ўзлесках і ў зарасніках кустоў, шырока распаўсюджаны ў Еўропе і на Каўказе.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Lathyrus sylvestris L., Sp. Pl. 2: 733 (1753).

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]