Чынукскія мовы
Выгляд
| Чынукскія мовы | |
|---|---|
| Таксон | сям'я |
| Прарадзіма | Паўночная Амерыка |
| Статус | агульнапрызнаны |
| Арэал | Калумбія (рака) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | індзейскія мовы |
| Склад | |
| ніжнія, верхнія, катламет | |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-5 | — |
Чыну́кскія мовы — сям'я індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі. Уключае 8 моў, якія падзяляюць на 3 групы. У нашы дні захавалася толькі верхнечынукская мова васка-вішрам, але колькасць людзей, якая размаўляе на ёй, крытычна малая. Навукоўцы і добраахвотнікі з ЗША прадпрымаюць спробы адраджэння моў.