Чырвонаармейская вуліца (Мінск)
Чырвонаармейская вуліца Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | ~1600 |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() ![]() |
Паркі | Александраўскі сквер |
![]() |
Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Да 1919 года называлася Скобелеўскай у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева, да 1866 года — Батальённай[1], а яшчэ раней — Кашарскай. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ракой Свіслач. Перасякае вуліцы: Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Казарменны завулак. Побач з вуліцай размешчаны станцыі метрапалітэна Купалаўская, Кастрычніцкая і Першамайская.
Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці. На вуліцы размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў[~ 1], Савет Рэспублікі РБ[~ 2], стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ[~ 3], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта[~ 4], частка будынкаў 3-яй гарадской бальніцы. У канцы вуліцы, ў выгіне Свіслачы размешчаны карпусы станкабудаўнічага завода імя Кірава і Першамайскі сквер, на месцы якога 16 ліпеня 1944 года прайшоў Партызанскі парад.
У пачатковай частцы на вуліцу выходзіць Александраўскі сквер. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса размешчаны будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.
У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі разбраення бальшавіцкіх войскаў у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням[2][3].
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 3 — будынак Дома афіцэраў (1939) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000268
- № 9 — будынак Савета Рэспублікі (1932) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000269
- № 7 — будынак (1940—1950) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
- № 11 — будынак сярэдняй школы № 4 імя С. М. Кірава (1936) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000270
- № 15 — будынак (1940—1950) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
- № 4 — будынак.
- Вітражныя кампазіцыі паміж першым і другім паверхамі (аўтар В. Альшэўскі), паміж другім і трэцім паверхамі (аўтар А. Ксяндзоў), паміж трэцім і чацвёртым паверхамі (аўтар Т. Папельская) (1982—1984, 2003) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000296
- № 6 — Дом № 1 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1921—1929 гады) (1863—1867, 1953—1957) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000288
- № 10 — будынак (1940—1950) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
- № 12 — будынак (1940—1950) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000267
- № 16 — будынак (1950-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000369
- № 30 (Казарменны завулак, 1) — трохпавярховы будынак.
- № 34 — будынак (1950-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000370

Зноскі
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст. (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2009. Праверана 10 верасня 2009.
- ↑ Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 225. ISBN 978-83-231-2484-9.
- ↑ Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ вул. Чырвонаармейская, 3
- ↑ вул. Чырвонаармейская, 4 / вул. Кірава, 45
- ↑ вул. Чырвонаармейская, 9 / вул. Кірава, 47
- ↑ вул. Чырвонаармейская, 6 / вул. Кірава, 28
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвонаармейская вуліца (Мінск)
- Красноармейская Архівавана 12 лютага 2018. // Минск старый и новый
- Чырвонаармейская вуліца (Мінск) на сайце «Архіварта»