Чырвонае і чорнае
| Чырвонае і чорнае | |
|---|---|
| Le Rouge et le Noir | |
| Выданне 1854 года | |
| Жанр | раман |
| Аўтар | Стэндаль |
| Мова арыгінала | французская |
| Дата першай публікацыі | лістапад 1830 |
| Персанажы | Julien Sorel[d] |

«Чырвонае і чорнае» (фр.: Le Rouge et le Noir) — раман Стэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркавання не існуе[1].
У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднай шляхетнасцй і небяспечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыццё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы французскага грамадства пасля рэвалюцыі 1793 года: буржуазію, духавенства, дваранства.
Раман «Чырвонае і чорнае» выйшаў пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года, спрычынёнай палітыкай караля Карла Х, які спрабаваў вярнуць норавы і парадкі, што былі да Вялікай французскай рэвалюцыі. Менавіта да Карла Х г-ня дэ Рэналь памкнецца ехаць па памілаванне для каханага. Дзеянне рамана адбываецца ў 1820-я гады.
Зноскі
- ↑ Л. И. Вольперт. Тайна названия «Красное и черное»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвонае і чорнае