Чырвонае (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 2 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,75 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чырвонае возера (Беларусь)
Чырвонае возера
Чырвонае возера
Чырвонае возера (Віцебская вобласць)
Чырвонае возера
Чырвонае возера
Map

Чырво́нае возера — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Блізніца.

Плошча паверхні 0,2 (0,21[1])км². Даўжыня 0,78 (0,77[1]) км, найбольшая шырыня 0,35 (0,25[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2 (2,1[1]) км. Плошча вадазбору 2,75 км².

Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўднёвыя і паўночныя схілы катлавіны невыразныя, астатнія маюць вышыню ад 3 да 5 м, пад лесам. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія і забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага забалочаная пойма.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]