Красная Горка (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Красная Горка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203840021
Красная Горка на карце Беларусі ±
Красная Горка (Брагінскі раён) (Беларусь)
Красная Горка (Брагінскі раён)
Красная Горка (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Красная Горка (Брагінскі раён)

Кра́сная Го́рка — былы пасёлак у Мікуліцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (20 сем'яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 15 км на паўночны захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Брагін—Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротной арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у калгас «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 38 двароў, 248 жыхароў.
  • 1959 год — 92 жыхара (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхары (20 сем'яў) пераселены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0