Чырвоная Зара (Лагойскі раён)
Вёска
Чырвоная Зара
|
Чырво́ная Зара́[1] (трансліт.: Čyrvonaja Zara, руск.: Чирвоная Заря) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Месціцца за 36 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 75 кіламетраў ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт створаны ў 1920 годзе. З 20 жніўня 1924 года знаходзіўся ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце забіты 4 вяскоўцы, яшчэ 7 загінулі ў партызанскай барацьбе. Населены пункт часткова спалены (4 двары), 8 жыхароў вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 14 двароў, 66 жыхароў
- 1941 год — 13 двароў, 78 жыхароў
- 1969 год — 31 двор, 95 жыхароў
- 2010 год — 20 гаспадарак, 41 жыхар
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Зара́
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная Зара // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 143. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх