Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Чырвоная Слабада
Чырвоная Слабада, Салігорскі раён.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Вызна
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
156 м
Насельніцтва
3 898 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1710
Паштовы індэкс
223723
Аўтамабільны код
5
Чырвоная Слабада на карце Беларусі ±
Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) (Беларусь)
Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)
Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) (Мінская вобласць)
Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)

Чырво́ная Слабада́[2] (трансліт.: Čyrvonaja Slabada, руск.: Красная Слобода, да 1923 года — Вы́зна) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета. Насельніцтва 3 898 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак у 1925 годзе

Вядома як вёска Вызна Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, затым мястэчка, належала Алелькавічам, з 1612 годаРадзівілам, з 1793 года Вітгенштэйнам, пазней Гогенлоэ. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр Вызненскай воласці Слуцкага павета. У 1897 годзе дзейнічалі народнае вучылішча, пачатковая школа, бальніца, царква, капліца. У 1923 годзе пераназваная ў Чырвоную (Красную) Слабаду. У 1924—1959 гг. цэнтр раёна. З 1938 г. гарадскі пасёлак. З 27.6.1941 па 30.6.1944 г. Чырвоная Слабада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй[3]. Акупанты знішчылі тут 420 жыхароў[3]. З 1959 г. пасёлак у Старобінскім, з 1962 г. у Любанскім, з 1965 г. у Салігорскім раёне.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак знаходзіцца на рацэ Вызенка, за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 163 км ад Мінска[3]. Аўтадарогамі злучаная з Лунінцам, Слуцкам, Салігорскам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Магіла ахвяр фашызму.

Страчаная спадчына:

  • Свята-Мікалаеўская царква — згарэла ў 1877 годзе, адбудавана ў 1897 годзе, зруйнавана ў 1937 годзе[3].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]