Чырвоная гвардыя, Фінляндыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чырвоныя камандзіры падчас Грамадзянскай вайны.

Чырвоная гвардыя (фінск.: Punakaarti) — узброеныя атрады фінскіх рабочых і сельскай беднаты. Яе правобразам паслужылі баявыя дружыны працоўных падчас рэвалюцыі 1905 года. Атрады Чырвонай гвардыі прынялі актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне 1918 года і падпарадкоўваліся Савету народных упаўнаважаных Фінляндыі. Іх колькасць павялічылася з 30 тысяч на пачатку вайны да 70 тысяч падчас узброенага супрацьстаяння. Нягледзячы на велізарную колькасць, армія была слабай з-за адсутнасці прафесійнага камандаванне, пэўнай арганізацыі і вучобы. Войскі былі недысцыплінаваныя, членства ў чырвонай гвардыі было добраахвотным, толькі ў сакавіку-красавіку «чырвоныя» звярнуліся да прымусовай мабілізацыі.

Чырвоныя гвардыі таксама фармавалася ў Баварыі, Венгрыі, Даніі, Расіі, Германіі, Італіі і іншых краінах з развітым рабочым рухам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Carsten Palmær och Raimo Mankinen. Finlands röda garden. En bok om klasskriget 1918. Oktober, 1973