Чырвоная гвардыя (Венгрыя)
Выгляд
| Чырвоная гвардыя | |
|---|---|
| венг.: Vörös Őrség | |
| Ідэалогія | камунізм |
| Лідары | Мацьяш Ракашы |
| Штаб-кватэра |
|
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 26 сакавіка 1919 |
| Расфарміравана | 3 жніўня 1919 |
| Была реарганізавана ў | Венгерская Чырвоная Армія |
| Саюзнікі | Камуністычная партыя Венгрыі, Венгерская Чырвоная Армія, Ленінцы |
| Праціўнікі | Чэхаславакія, Румынія, Нацыянальная армія Міклаша Хорці, Антанта |
| Удзел у канфліктах | Чэхаславацка-венгерская вайна |
Чырвоная гвардыя (венг.: Vörös Őrség) — узброеныя атрады венгерскіх рабочых-камуністаў. Створана ў 1919 годзе для абароны Венгерскай савецкай рэспублікі ад мясцовых контррэвалюцыянераў і замежных інтэрвентаў. Кіраўніком быў прызначаны Мацьяш Ракашы. Пазней атрады чырвонай гвардыі былі ператвораны ў Чырвоную Армію. Пасля падзення ВСР шматлікія венгерскія чырвонагвардзейцы загінулі падчас белага тэрору або беглі ў Савецкую Расію, дзе працягнулі ваяваць на франтах грамадзянскай вайны.
Чырвоная гвардыя таксама фарміравалася ў Баварыі, Даніі, Італіі, Расіі, Германіі, Фінляндыі і іншых краінах з развітым рабочым рухам.