Драгічынскі веснік
| «Драгічынскі веснік» | |
|---|---|
| Тып | раённая газета |
| Заснавальнік |
Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт Драгічынскі раённы Савет дэпутатаў Калектыў рэдакцыі |
| Заснавана | кастрычнік 1939 |
| Мова | беларуская, руская |
| Перыядычнасць | 1 раз на тыдзень |
| Галоўны офіс | 225612, Брэсцкая вобласць, г. Драгічын, вул. 17 Верасня, 3 |
| Тыраж | 4 065 (на 2025) |
| Вэб-сайт | drogichin.by |
«Драгі́чынскі ве́снік» — раённая газета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выдаецца з кастрычніка 1939 года. Рэдакцыя размяшчаецца ў г. Драгічыне па адрасе вуліца 17 Верасня, 3[1].
Заснавальнікамі з’яўляюцца Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт, Драгічынскі раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі. Выходзіць адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах[2]. Галоўны рэдактар — Генадзь Дзяюн (паводле звестак на 2025 год)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Газета заснавана ў кастрычніку 1939 года пад назвай «Чырвоная зара» як орган Драгічынскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Пінскай вобласці. Выходзіла да 20 чэрвеня 1941 года[2].
У гады вайны
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Драгічынскага падпольнага райкама КП(б)Б і выходзіла пад назвай «Красная заря». Друкавалася пры штабе партызанскай брыгады імя В. М. Молатава. За перыяд з 25 кастрычніка 1943 года да 26 сакавіка 1944 года было выдадзена 36 нумароў агульным тыражом 4,4 тыс. экзэмпляраў; вядомы 24 нумары. Газета выходзіла на рускай мове. Рэдактарам быў Я. П. Пчолка[2].
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вызвалення Беларусі выданне працягнулася пад назвай «Чырвоная зорка» (да 25 красавіка 1962). Пасля перапынку выданне было адноўлена 9 сакавіка 1963 года пад назвай «Запаветы Леніна». З 1965 года газета з’яўлялася органам Драгічынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (з 1977 года — Савета народных дэпутатаў) Брэсцкай вобласці[2].
З 1990 года газета выдаецца пад сучаснай назвай «Драгічынскі веснік»[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- drogichin.by — афіцыйны сайт