Чырвоная зорка (друкарня)
| Чырвоная зорка | |
|---|---|
| Тып | друкарня |
| Заснаванне | 1927 |
| Скасавана | 7 ліпеня 2018 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | krasnayazvezda.by |
«Чырвоная зорка» (руск.: Красная звезда) — колішняе паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Размяшчалася па адрасе 1-м Загарадным завулку, д. 3. Уваходзіла ў сістэму Міністэрства інфармацыі Беларусі[1].
У 1927 годзе ў Менску адкрылася арцель «Луч», дзе на плоскадрукавальных і тыгельных машынах пачалі выпускаць этыкеткі для піва і кандытарскіх вырабаў, простыя брашуры, канторскія сшыткі і кніжкі. У 1930 годзе арцель была перайменавана ў «Іскру-2»[1].
У час Другой сусветнай вайны была разбурана, а ў 1945 годзе аднавіла працу як арцель «Чырвоная зорка»[1].
У 1960 годзе была рэарганізавана ў паліграфічную фабрыку. У 2000 годзе фабрыка стала рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам. У 2003 годзе — адкрытым акцыянерным таварыствам[1].
У 2009 годзе да прадпрыемства далучана Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, якая стала філіялам № 1[1].
Пры прадпрыемстве працавала крама «Канцтавары», а таксама крама «Друкар» па вул. Савецкай, 80 у Баранавічах[1].
Улетку 2018 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту ў Мінску з прыцягненнем кітайскай тэхнічнай дапамогі на тэрыторыі друкарні «Чырвоная зорка»[2]. Друкарня ліквідавана 7 ліпеня 2018 года[3] і далучана да Паліграфкамбіната імя Я. Коласа[4]. У 2019 годзе комплекс друкарні знесены дзеля будаўніцтва басейна, якое пачалося ў красавіку 2020 года[2].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Друкарня працавала практычна ва ўсіх сегментах рынку паліграфіі. Асноўнымі кірункамі паліграфічнай дзейнасці былі друк поўнакаляровых перыядычных выданняў, буклетаў, плакатаў, рэкламных улётак; выраб кніг, брашур, фотаальбомаў; друк навучальных карт і атласаў; выраб бланачнай прадукцыі; выпуск літаратуры па метадзе Брайля[5].
Друкарня вырабляла шырокі асартымент тавараў для дзіцячай творчасці, навучання, справаводства: сшыткі, альбомы для малявання, каляровы кардон, нататнікі, штодзённікі, запісныя кніжкі з алфавітам, адрасныя папкі, хуткасшывальнікі, папкі-рэгістратары, граматы, паштоўкі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Типография «Красная звезда». История.(недаступная спасылка). web.archive.org (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 3 жніўня 2024.
- ↑ а б Уже начали стеклить. Посмотрели, как продвигается стройка большого китайского бассейна в Минске (руск.). realt.by. Праверана 3 жніўня 2024.
- ↑ Чырвоная зорка (друкарня) у базе Kartoteka.by
- ↑ Дмитрий Мелеховец. Фотофакт: на Кальварийской шумно сносят старую типографию. (руск.). Онлайнер (5 февраля 2019).
- ↑ а б Типография «Красная звезда» г.Минск. Полиграфия от А до Я.(недаступная спасылка). web.archive.org (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 3 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2018. Праверана 3 жніўня 2024.