Чырвонец агністы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чырвонец вогненны)
Чырвонец агністы

Самец Lycaena virgaureae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycaena virgaureae Linnaeus, 1758


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  282395
EOL  264143
Чырвонец агністы, самка

Чырвонец агністы, чырвонец вогненны альбо мнагавочка агністая (Lycaena virgaureae) — дзённы матыль з сямейства Блакітніцы (Lycaenidae).

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Карэя, Паўночны Кітай, Манголія, Казахстан, Пярэдняя Азія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла ў самцоў 14—20 мм, а ў самак 14—19 мм. Верхні бок крылаў аранжавы. На ніжняй баку крылы з чорнымі кропкамі на аранжавым фоне. У малылёў характэрны моцна выражаны палавы дымарфізм (самкі шмят святлей).

Вусені харчуюцца на драсёнавых раслінах (шчаўе). Сустракаюцца на лугах. Зеленаватыя вусені пакрытыя кароткімі валасінкамі белага колеру.[1]

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Часам чырвонец агністы разглядаецца ў складзе роду Heodes (сінонім або подрод ў складзе роду Lycaena). Падвіды:[2]

У нумізматыцы[правіць | правіць зыходнік]

Чырвонец агністы намаляваны на памятнай манеце выспы Ніуэ Новазеландскі долар 2010 года выпуску[3].

Зноскі

  1. Bestimmungshilfe für die in Europa nachgewiesenen Schmetterlingsarten. (англ.) (Праверана 28 лютага 2011)
  2. funet.fi. (англ.) (Праверана 28 лютага 2011)
  3. БанкИнформСервис(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 красавіка 2023.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]