Чырвоныя кашулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чырвонакашульнікі (ісп.: Camisas Rojas) — мексіканская ваенізаваная арганізацыя, якая існавала ў 1930-я гады, заснаваная на лютай антыкаталіцкай пазіцыі[1]. Група стваралася для выканання загадаў губернатара Томаса Гарыда Канабаля  (ісп.). Уніформай былі чырвоныя кашулі, чорныя штаны і чорныя ці чырвоныя ваенныя кепкі. Яна складалася з мужчын ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў[1].

Выступалі супраць рэлігіі і іншых рэчаў, якія, на іх думку, наносяць шкоду прагрэсу — перш за ўсё алкаголю. Хоць сам Гарыда лічыў сябе сацыялістам і назваў свайго сына ў гонар Леніна, яго падручныя чырвонакашульнікі былі ахарактарызаваны як фашысты некаторымі аўтарамі.

Чырвонакашульнікі былі апісаны як «ударны атрад ідэалагічнай апрацоўкі для інтэнсіўнай кампаніі супраць „Бога і рэлігіі“»[2]. Чырвонакашульнікі таксама выкарыстоўваліся для падаўлення крыстэрас, якія паўсталі супраць пераследу каталікоў дзяржавай. У 1934 годзе Гарыда быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі новым прэзідэнтам Ласара Кардэнасам, спадзеючыся стрымаць чырвонакашульнікаў такім чынам. Аднак Гарыда ўзяў чырвоных кашуль з сабой у Мехіка, каб умяшацца ў студэнцкую палітыку.

30 снежня 1934 года чырвонакашульнікі адкрылі агонь па каталіках, калі яны пакідалі імшу ў касцёле Беззаганнага зачацця ў Каякане, забіўшы пяць чалавек і параніўшы многіх іншых[3]. Гарыда паслаў забойцам шампанскага ў турму і заявіў, што яны знаходзяцца пад яго абаронай[4]. Праз некаторы час Гарыда быў звольнены. Неўзабаве чырвонакашульнікі былі расфармаваныя.

Рэжыму чырвонакашульнікаў прысвечаны раман Грэма Грына «Сіла і слава».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Mabry, Donald J. Tomas Garrido Canabal Historical Text Archive (2001). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 10 жніўня 2010.
  2. Krauze, Enrique THE TROUBLING ROOTS OF MEXICO’S LÓPEZ OBRADOR: Tropical Messiah The New Republic June 19, 2006
  3. Parsons, Wilfrid Mexican Martyrdom Архівавана 2 кастрычніка 2014., p. 238, 2003 Kessinger Publishing
  4. Parsons, Wilfrid Mexican Martyrdom Архівавана 2 кастрычніка 2014., p. 239, 2003 Kessinger Publishing