Чырвоны Мазыранін
Чырвоны Мазыранін | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 1913 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | слодычы |
Сайт | korovka.by |
«Чырво́ны Мазыра́нін» — прадпрыемства ў Нароўлі, заснаванае ў 1913 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемства па перапрацоўцы ўласнага ўраджаю садавіны і гародніны заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі памешчык Эдуард Горват. Першая прадукцыя выйшла ў 1913 годзе, у 1914 была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармелад, карамель, пасціла, павідла, джэм і сочыва.
З прыходам бальшавікоў вытворчасць спынілася. Толькі ў 1925 годзе пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін». У 1927 перададзеная «Белкандытартрэсту».
У Другую сусветную вайну абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў Расію. Пасля вайны аднаўлення фабрыкі пачалося зноў. У 1986 пачалося будаўніцтва новага корпуса.
У 1996 фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]
Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зефір, пасціла, мармелад, цукеркі, ірыс.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Тугай. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы VIII Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 22 декабря 2014 г. / Бел. гос. пед. універсітэт им. М. Танка ; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.].. — Мн.: Минский государственный ПТК полиграфии, 2015. — С. 190—191.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка (руск.) (англ.) (кіт.)